1. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  4. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  5. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  6. Рекорд по доллару, который никто не ожидал: прогноз по валютам
  7. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  8. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  9. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  10. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  11. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
Читать по-русски


Наталля Дабрынская — алімпійская чэмпіёнка 2008 года ў мнагабор'і. Праз вайну знакамітая ўкраінская лёгкаатлетка вымушаная знаходзіцца з дзецьмі за мяжой. Мы распыталі Наталлю пра стаўленне да беларусаў, рускай мовы, маўчання спартоўцаў і байкоту спаборніцтваў. Даведаліся, ці можна прывыкнуць да вайны. І пачулі, як яе дзеці сумуюць па доме і спрачаюцца з расіянамі.

Многоборка Наталья Добрынская празднует победу на Олимпиаде в Пекине, Китай, 16 августа 2008 года Фото: REUTERS
Мнагаборка Наталля Дабрынская святкуе перамогу на Алімпіядзе ў Пекіне, Кітай, 16 жніўня 2008 года. Фота: Reuters

Агрэсія, улада, украінцы

— Вы б выйшлі сёння ў адзін сектар, на адну дарожку з расіянкамі і беларускамі?

— (пасля паўзы) Да вашага пытання не думала пра гэта. А цяпер усё ўнутры аж закіпела — з’явілася агрэсія, уяўляеце?

— Паважалі кагосьці з беларускіх лёгкаатлетаў як спартоўцаў да вайны?

— Я паважала ўсіх атлетаў незалежна ад нацыянальнасці. Гэта моцныя людзі. Асобы з характарам, якія могуць рабіць выбар. Так я лічыла да апошніх падзей… Як выявілася, усе сфармаваныя думкі, погляды ламаюцца. Кожнае слова мае вагу, але дзе хаця б адзін працэнт нязгодных з вайной ад амаль 150 мільёнаў жыхароў Расіі?

— Ведаеце, што адбываецца ў Беларусі пасля жніўня-2020?

— Безумоўна. Нядаўна чытала пра шалёны тэрмін адвакату (гаворка пра Аляксандра Данілевіча, якому далі 10 гадоў. — Заўв. рэд.), які дапамагаў спартоўцам. Людзі баяцца, я разумею. Але ёсць атлеты, якія пайшлі супраць сістэмы. Яны не хочуць мірыцца з рэжымам і кажуць пра гэта. А ў 2020-м беларусам не хапіла зусім трохі, каб змяніць уладу. Гэта была класная спроба. Але сышлі з дыстанцыі на самым фінішы, калі выкарыстозваць спартыўную аналогію.

— Украінцы іншыя?

— У нас у барацьбе паміж людзьмі і ўладай заўсёды выйграюць людзі. Калі мы адстойваем сваю пазіцыю, то ідзём да канца. Таму ўлада ва Украіне змяняецца і прыслухоўваецца да народа, добра ўсведамляючы маштаб гэтай сілы. Хоць і ў вас ёсць ваяўнічыя людзі, якія цяпер дапамагаюць Украіне, абараняюць яе ад расійскага ўварвання.

Пратэст, вайна, беларусы

— Загадам Міністэрства моладзі і спорту ад 12 красавіка ўкраінцам, якія прадстаўляюць «афіцыйныя дэлегацыі нацыянальных зборных», забаранілі ўдзельнічаць у спаборніцтвах, дзе будуць атлеты з Беларусі ці Расіі. Што думаеце з гэтай нагоды?

— Супярэчлівыя адчуванні. Разумею аргументы і за тое, каб украінцы спаборнічалі, нягледзячы ні на што, і за тое, каб яны байкатавалі турніры, на якіх будуць расіяне і беларусы. Атлетам хочацца выступаць і даказваць сваю перавагу на спартыўнай арэне. Яны ўсё жыццё трэніруюцца, рыхтуюцца нават у самых экстрэмальных умовах паказваць вынік. Дзяржава ж лічыць, што ў цяперашняй сітуацыі проста немагчыма знаходзіцца фізічна побач з прадстаўнікамі краін-агрэсараў. Як можна, напрыклад, стаяць на п’едэстале побач з тэрарыстамі? Я разумею, што не ўсе ўхваляюць дзеянні сваіх урадаў, але колькі чалавек выказалася? Калі ты маўчыш, ты салідарны з вайной, забойствамі ўкраінцаў. Таму адназначнага адказу ў мяне няма. Але ёсць надзея, што цывілізаваны свет адхіліць ад Алімпіяды ў Парыжы расіян і беларусаў, якія падтрымліваюць вайну.

— То-бок дапускаеце, што байкот дарэчны?

— Магчыма, падышоў бы актыўны пратэст. Заяўляцца на спаборніцтвы, але дэманстратыўна адмаўляцца выступаць. Бо ў кожным відзе спорту свая сітуацыя. Напрыклад, у лёгкай атлетыцы прадоўжылі адхіленне беларусаў і расіян яшчэ 23 сакавіка — да новых рэкамендацый МАК. Ведаю, што ў Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) многія супраць удзелу спартоўцаў з гэтых краін да заканчэння вайны. Але цяжка ўявіць, як гэта будзе выглядаць: украінскія лёгкаатлеты паедуць спаборнічаць, а ўсе астатнія застануцца дома? Я на баку спартоўцаў, хачу, каб яны перамагалі, гучаў украінскі гімн, падымаўся сцяг. Але лепш бы без беларусаў і расіян.

— Вы супраць допуску абсалютна ўсіх?

— Думаю, магчымыя мінімальныя выключэнні. Праўда, з дзейных расійскіх спартоўцаў я не ведаю нікога, хто публічна б выступіў супраць вайны. Мне асабіста ніхто не напісаў, хоць было столькі знаёмых! Гэта дагэтуль моцна здзіўляе. Усе баяцца, усе думаюць, што ад іх нічога не залежыць… Ніякай павагі да такіх людзей! Напэўна, калі б той ці іншы атлет праявіў актыўную пазіцыю і з’ехаў з краіны, то яго б падтрымалі за мяжой. Выйсце было б знойдзенае! Усе ж разумеюць, наколькі несправядлівыя і жудасныя цяперашнія падзеі: захоп тэрыторый, тэрор, гвалт, забойствы мірных жыхароў… Як можна жыць з гэтым далей, прамаўчаўшы сёння? А калі расіяне пад уплывам прапаганды не разумеюць, што да чаго, то мне іх проста шкада. У сучасным свеце можна адкрыць розныя крыніцы інфармацыі, параўнаць навіны, паспрабаваць разабрацца, а не слепа верыць прапагандыстам.

Беларусы ў гэтым плане больш актыўныя. Яны з’язджаюць з краіны, заяўляюць пра сваю пазіцыю, аб’ядноўваюцца ў розныя ініцыятывы. Напрыклад, ведаю гісторыю Андрэя Краўчанкі і Яны Максімавай, з якімі доўга спаборнічала. Памятаю, Надзя Астапчук заўсёды выказвалася, гаварыла праўду. Моцная асоба, захаплялася ёю. Важную ролю адыгрывае і ваш Фонд спартыўнай салідарнасці, які кансалідуе намаганні беларусаў.

З 12 па 14 траўня Наталля Дабрынская возьме ўдзел у канферэнцыі Athletes for Peace and Freedom («Атлеты за мір і свабоду»), якую арганізуе Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

Кіпр, СССР, канфлікты

— За суткі да пачатку вайны вы апублікавалі пост, у якім сказалі пра аб’яднанне перад пагрозай і гонар быць украінкай. Было нядобрае прадчуванне?

— Проста так супала. Я з трыма малымі дзецьмі з’ехала з Украіны за два тыдні да пачатку вайны. Муж адчуў сітуацыю і настаяў, каб мы пакінулі краіну. Палічылі, што бяспека дзяцей даражэйшая за ўсё. Цяпер мы жывём на Кіпры. Не была дома больш за год — толькі зусім нядаўна ўдалося выбрацца на тры тыдні.

— На Кіпры шмат расіян?

— Так, вельмі. У асноўным тыя, хто даўно з’ехаў з Расіі. Яны не асабліва разумеюць, што адбываецца ў іх краіне і ва Украіне. У пачатку вайны некаторыя ездзілі пафасна з савецкімі сцягамі і ўключалі гімн СССР. Іх потым дэпартавалі… Украінцаў тут шмат. Яны ходзяць на мітынгі, вывешваюць нацыянальныя сцягі. Расіяне сабе такога не дазваляюць. Бачыла адну машыну з расійскімі нумарамі, але ўжо праз месяц яна была з мясцовымі. Я перасякаюся з расіянамі толькі ў школе, калі адводжу і забіраю дзяцей. Там быццам нармальныя людзі… Яны просяць прабачэння, але ўсё роўна да іх немагчыма ставіцца з цяплом. Я стаю, а ўнутры ўсё калоціць. Мне і з вамі складана размаўляць на рускай мове. Камяк у горле… На Кіпры звычайна пераходжу на англійскую.

— А дзеці?

— Яны вучацца ў брытанскай школе. Гэта адна з галоўных прычын, чаму мы з’ехалі сюды. Хочацца даць дзецям добрую адукацыю. Старэйшаму сыну восем гадоў, і ён за год шчыльнай вучобы ўжо добра гаворыць на англійскай. Я вельмі шчаслівая. Малодшыя таксама не моцна адстаюць. Яшчэ ў дзяцей шмат спорту, усялякіх актыўнасцяў менавіта на Кіпры. Плюс заняткі анлайн украінскай мовай, чытаннем, шахматамі і матэматыкай.

— У вашых дзяцей былі інцыдэнты, звязаныя з адносінамі паміж украінцамі і расіянамі?

— Так. У старэйшага сына Дарыя быў канфлікт з аднакласнікам. Той казаў, што Расія выйграе вайну. Мой стаў адказваць: «А чаго вы наогул прыйшлі на нашую зямлю?» Расіянін лічыў, што ўкраінцы самі пачалі, але Дарый яго пераканаў, і той хлопчык нават папрасіў прабачэння. Ва Украіне дакладна ўжо была б бойка, але тут у школе іншы падыход да дзяцей — усе канфлікты праз настаўніка. Але я вучу сваіх, каб былі гатовыя да ўсяго.

Дом, навіны, дух

— Ці можна прывыкнуць да вайны?

— Немагчыма. Проста ніяк. А яшчэ скажу, што складаней тым, хто з’ехаў. Зразумела гэта, пабываўшы нядаўна ва Украіне. У мяне быў моцны эмацыйны ўсплёск… Я так люблю сваю краіну! Заўсёды прыязджала са спаборніцтваў (усё роўна, якое месца заняла) і адчувала радасць, шчасце. Родныя пахі, пачуццё дому, сваёй зямлі. Цяпер да гэтага дадалося і вялікае гора. Але дома адчуваеш сваю ўцягнутасць. Так, сірэны, часта з’яўляюцца думкі пра найгоршае. Пры гэтым усё ж ты больш спакойны, чым за мяжой. Аддаешся ў рукі лёсу. А па-за домам… Прачынаешся і адразу бяжыш чытаць навіны. Першыя паўгода было невыносна! Мяне маглі хоць неяк адцягнуць толькі турботы дзяцей і свае жорсткія трэніроўкі па кросфіце, каб не было шанцу думаць пра старонняе. Але потым зноў навіны, званкі мужу… Знаходзячыся за мяжой, мы перажываем нашмат больш, катастрафікуем падзеі. Думаю, кожны ўкраінец сёння ў душы глыбока паранены. Спатрэбіцца шмат часу, каб выйсці з гэтага стану.

— Вы сказалі дзецям, што адбываецца насамрэч? Які іх маральны стан?

— Дзеці ўвесь час хочуць дадому. Яны праз дзень пытаюцца, чаму мы не едзем ва Украіну. Яшчэ просяць мужа кожную раніцу паказаць іх пакоі, цацкі. Такая віртуальная экскурсія. Дачка тыдзень таму пачула ўкраінскую песню і расплакалася… Мы ім усё расказваем. Без падрабязнасцяў, але даносім асноўнае: пра вайну, забойствы. У малодшага сына ўжо ў 3,5 года непрыязнасць да рускай мовы. Глядзім кантэнт на ўкраінскай або англійскай.

— Ці важна, каб сучасны спартовец нёс дэмакратычныя каштоўнасці, маральныя арыенціры? У Беларусі, напрыклад, пасля жніўня-2020 і пачатку вайны шмат праслаўленых атлетаў схавалі галаву ў пясок і аддаюць перавагу таму, каб не заўважаць відавочнага. Ці мы шмат чаго хочам: і каб перамагаў, і каб добрым чалавекам быў?

— Нескладана быць алімпійскім чэмпіёнам і чалавекам-г****м. Але ў першую чаргу трэба быць годнай асобай. Астатняе — бонусы. Перамогі і медалі прыходзяць і сыходзяць, а жыццё працягваецца. Ну і што, што ты алімпійскі чэмпіён? Значна важней несці ў грамадства правільныя рэчы. Сёння быць спартоўцам, на якога раўняюцца, прыкладам для моладзі, але пры гэтым не мець ніякай грамадзянскай пазіцыі — недаравальна.

— Як вы да гэтага прыйшлі?

— Спачатку моцна ўплывалі бацькі. Яны мяне прывялі ў спорт. Гэта цяпер куча ўсякай інфармацыі, магчымасцяў для матывацыі, а тады тата настаяў, каб трэніравалася, і я паслухалася. Гадоў у дзесяць ужо ўсведамляла, навошта мне гэта. Потым падабалася перамагаць на спаборніцтвах: абласных, рэспубліканскіх. З’явіліся цікавыя паездкі, суперніцтва. Паступова мне пачалі нешта плаціць, і я магла дапамагаць сям'і. Потым хацела трапіць на Алімпіяду — гэта была мэта кар’еры. Але разумела, што важна мець добрую адукацыю. Спорт — далёка не ўсё. Глядзела інтэрв'ю спартоўцаў, займалася самаразвіццём. Мне, напрыклад, падабалася, калі людзі ўмелі прыгожа гаварыць на публіку. Карацей, ацэньвала адэкватна сітуацыю. Радая, што ўсё арганічна склалася.

— Што значыць быць алімпійскай чэмпіёнкай пад сцягам Украіны?

— Гэта вельмі-вельмі вялікі гонар! Мая краіна неймаверна моцная. Дух украінцаў не зламаць, а нашыя людзі самыя добрыя і смелыя.

Чытайце таксама