У Баранавічах кот захрас галавой у агароджы дома, вызваляць яго прыехалі супрацоўнікі МНС. Выратавальная аперацыя прайшла паспяхова, хоць жывёліна паводзілася неспакойна, паведамілі ў ведамстве.
Кот спрабаваў пралезці скрозь металічныя краты брамы дома на вуліцы Някрасава і захрас. Яму на дапамогу прыехалі ратавальнікі МНС, якія літаральна «выціснулі» галаву жывёліны з пасткі. Маніпуляцыі давялося праводзіць у тоўстых пальчатках і з кавалкам тканіны: кот мяўкаў, спрабаваў драпацца і кусацца.
Аднак усё скончылася добра, і «спалоханы і ў той жа час удзячны пушысцік», вызваліўшыся, уцёк.