На заставе знайшлі цела салдата тэрміновай службы з прыкметамі суіцыду. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпамежкамітэта.
8 чэрвеня на ўчастку памежнай заставы «Усава» Гродзенскай памежнай групы знойдзенае цела вайскоўца з прыкметамі суіцыду.
21-гадовы малады чалавек быў прызваны ў кастрычніку мінулага года, ён праходзіў тэрміновую службу. На службе характарызаваўся станоўча.
«На момант трагедыі малодшы сяржант знаходзіўся ў памежным нарадзе па ахове дзяржаўнай мяжы», — гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўніцтва Дзяржпамежкамітэта і камандаванне Гродзенскай памежнай групы выказалі спачуванні родным і блізкім вайскоўца.