Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  2. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  3. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  4. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  5. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  6. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  7. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  8. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  9. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  10. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  11. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  12. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  13. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
Читать по-русски


Кошт навучання ў беларускіх ВНУ будзе павышацца пачынаючы са снежня гэтага года, заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Пра гэта ён расказаў выданню «СБ. Беларусь сегодня».

Андрей Иванец. Фото: facebook.com/bsuby
Андрэй Іванец. Фота: facebook.com/bsuby

«Так, плануем рост ад 3 да 17% у залежнасці ад спецыяльнасці», — сказаў ён, адказваючы на пытанне пра тое, ці вырасце кошт навучання ўжо са снежня.

Пры гэтым кіраўнік ведамства адзначыў, што кожная ВНУ будзе прымаць рашэнне наконт павышэння прайсу самастойна.

Іванец таксама паабяцаў, што «сённяшнія студэнты-платнікі не будуць адпрацоўваць размеркаванне».

«Змены ў заканадаўчую базу закрануць тых, хто будзе паступаць у нашыя ўніверсітэты альбо каледжы пасля ўступлення ў сілу новых нормаў. Сённяшнія студэнты-платнікі не будуць адпрацоўваць размеркаванне», — сказаў міністр.

Нагадаем, 25 лістапада Андрэй Іванец анансаваў павышэнне кошту навучання ў ВНУ: «Выдаткі за год штогод растуць прыкладна на 16−17 працэнтаў, таму мы мяркуем, што за межы гэтай сумы, безумоўна, павелічэнне кошту не выйдзе».

У жніўні 2023-га Андрэй Іванец заявіў, што ў Беларусі няма платнай адукацыі, а тое, што такою лічыцца, — гэта форма сацпадтрымкі моладзі і датуецца дзяржавай. Тады ж Аляксандр Лукашэнка загаварыў пра размеркаванне і для платнікаў. На яго думку, беларуская вышэйшая адукацыя каштуе даражэй, чым плацяць студэнты.