129 тэмпературных рэкордаў перапісана на беларускіх метэастанцыях за апошнія пяць дзён, сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
25 студзеня зафіксаваны 1 рэкорд, 26-га — 3, 27-га — 44, 28-га — 39, 29-га — 42 (на 48 станцыях, за якімі вядзецца назіранне).
Тры дні запар, 27−29 студзеня, абнаўляліся абсалютныя максімумы за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў (з 1881 года): 27-га — 12,8 градуса цяпла ў Пінску (было 10 у 1983 годзе ў Брэсце), 28-га — 11 У Брэсце (10,5 у 1983-м у Высокім), 29-га — 10,9 у Брэсце (9,6 у 2002-м там жа).
У Мінску рэкорды перапісваюцца трэці дзень запар. 29 студзеня паветра ў сталіцы прагрэлася да 6,8 градуса (было 5,5 у 2002 годзе). Абнавіліся экстрэмумы і ў астатніх абласных цэнтрах: у Гродне — 8,5 (7,8 у 1983 годзе), Гомелі — 7,3 (6,3 у 2002-м), Магілёве — 6,7 (3,9 у 2002-м), Віцебску — 6,6 (3,9 у 2016 годзе).
У Мар'інай Горцы на 1 градус перавышаны рэкорд дня, які трымаўся з 1906 года (7 супраць 6).
Згодна з прагнозам Белгідрамета, днём 30 студзеня чакаецца да 12 градусаў вышэй за нуль пры гістарычным рэкордзе 9,7 (у 2002 годзе ў Высокім). 31 студзеня — да 10. Затым пахаладае: днём 1 лютага — не вышэй плюс 5, 2-га — да 2 градусаў вышэй за нуль.
Даведка «Позірку»:
Акрамя вышэйназваных 29 студзеня новыя тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя на наступных метэастанцыях:
Брэсцкая вобласць — Высокае (10,4 градуса супраць (далей vs) 9,1 у 2002 годзе), Пінск (10,3 vs 9,4 у 2002 годзе), Пружаны (9,8 vs 8,7 у 2002-м), Баранавічы (7,4 vs 6,9 у 2002-м);
Віцебская вобласць — Шаркаўшчына (7 vs 4,6 у 2002-м), Верхнядзвінск (6,9 vs 4,2 у 1992-м), Лынтупы (6,8 vs 4,7 у 2002-м), Орша (6,6 vs 3,7 у 2016-м), Сянно (6,6 vs 3,9 у 2002-м), Докшыцы (6,4 vs 3,7 у 2002-м), Полацк (6,4 vs 4,2 у 2016-м), Бярэзінскі запаведнік (6,4 vs 4,7 у 2002-м), Лепель (6,2 vs 4 у 2002-м), Езярышча (6,2 vs 4,2 у 1992-м);
Гомельская вобласць — Жыткавічы (8,3 vs 8,2 у 2002-м), Брагін (7,9 vs 7,2 у 2002-м), Васілевічы (7,5 vs 7 у 2002-м), Мазыр (7,2 vs 6,6 у 2002-м), Жлобін (6,8 vs 6,3 у 2002-м);
Гродзенская вобласць — Ваўкавыск (9,2 vs 8,6 у 2002-м), Ліда (7,4 vs 7,2 у 2002-м), Ашмяны (6,7 vs 5 у 2002-м);
Мінская вобласць — Слуцк (7,2 vs 5,6 у 2002-м), Стоўбцы (7,1 vs 5,6 у 2002-м), Беразіно (6,6 vs 4,6 у 1992-м), Барысаў (6,6 vs 4,7 у 2002-м), Нарач (6,4 vs 5,2 у 2002-м), Вілейка (6,1 vs 4,8 у 2002-м), Валожын (6,1 vs 4,9 у 2002-м);
Магілёўская вобласць — Касцюковічы (7 vs 4,2 у 2016-м), Слаўгарад (6,6 vs 4,6 у 2002-м), Бабруйск (6,5 vs 5,5 у 2002-м), Клічаў (6,4 vs 4,9 у 2002-м), Мсціслаў (6,3 vs 3,2 у 2016-м), горкі (6,2 vs 3,3 У 2002-м).