Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  2. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  6. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  7. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  8. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  9. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  10. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
Читать по-русски


У Мінабароны Расіі заявілі, што адбілі атакі УСУ на ўсіх асноўных напрамках: украінскія сілы былі адкінутыя на першапачатковыя пазіцыі. У Генштабе УСУ сцвярджаюць, што ў Луганскай вобласці расійскія войскі размяшчаюць свае падраздзяленні ў школах і на прадпрыемствах, прыкрываючыся мірным насельніцтвам як «жывым шчытом». У Інстытуце вывучэння вайны адзначаюць, што Расія папаўняе недахоп боепрыпасаў, закупляючы іх у дзяржаваў, якія знаходзяцца пад жорсткімі санкцыямі.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 253-і дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: «Расіяне выкарыстоўваюць цывільнае насельніцтва ў якасці „жывога шчыта“»

За мінулыя суткі ўкраінскія сілы адбілі расійскія атакі каля населеных пунктаў Макееўка, Неўскае і Белагораўка Луганскай вобласці, Верхнякаменскае, Спірнае, Бахмут, Маёрск, Першамайскае, Новаміхайлаўка, Вадзяное, Паўлаўка і Прачыстаўка ў Данецкай вобласці. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— За мінулыя суткі праціўнік нанёс тры ракетныя і 24 авіяцыйныя ўдары, здзейсніў больш за 80 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пацярпела больш за 20 населеных пунктаў. Сярод іх — Купянск Харкаўскай вобласці, Крэменчуг Палтаўскай вобласці, Неўскае Луганскай вобласці, Вадзяное, Вуглядар, Краснагораўка і Невельскае Данецкай вобласці, Смела Чаркаскай вобласці, Новая Каменка Херсонскай вобласці і Цярновыя Поды Мікалаеўскай вобласці.

— Авіяцыя Сіл абароны за мінулыя суткі нанесла 21 удар па раёнах канцэнтрацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі праціўніка.

— СПА збілі дзесяць ударных дронаў Shahed-136 і «Арлан».

— Ракетныя войскі і артылерыя Сіл абароны за суткі нанеслі ўдары па пяці раёнах канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі, двух складах боепрыпасаў і трох іншых важных ваенных аб’ектах расійскіх войскаў.

— Паводле ўдакладненай інфармацыі, пацверджанае паражэнне праціўніка за папярэднія дні. Так, у населеным пункце Першамайскае Мікалаеўскай вобласці знішчаныя да 60 вайскоўцаў, а ў населеным пункце Васільеўка Запарожскай вобласці параненыя да 50 расійскіх вайскоўцаў.

Паводле інфармацыі Генштаба, працягваецца прымусовая «эвакуацыя» насельніцтва на акупаваных тэрыторыях Запарожскай і Херсонскай абласцей. З населенага пункта Голая Прыстань вывозяць аўтамабілі хуткай дапамогі і медабсталяванне.

«На часова занятай тэрыторыі Луганскай вобласці падраздзяленні расійскіх акупацыйных войскаў працягваюць выкарыстоўваць цывільнае насельніцтва ў якасці „жывога шчыта“. Так, паводле наяўнай інфармацыі, у горадзе Сватава акупанты працягваюць размяшчаць свае падраздзяленні ў школах і на прадпрыемствах, а мясцовае насельніцтва прымушаюць працягваць працаваць і прыводзіць дзяцей на заняткі, нягледзячы на абстрэлы», — заявілі ў Генштабе УСУ.

Мінабароны РФ: «Разбілі дзве роты замежных наймітаў»

У Мінабароны РФ заявілі, што на Купянскім напрамку разбілі дзве роты замежных наймітаў, якія спрабавалі атакаваць расійскія пазіцыі ля населенага пункта Навасельскае Луганскай вобласці, знішчыўшы больш за 130 вайскоўцаў.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку УСУ спрабавалі весці наступ трыма ўзмоцненымі батальёнамі ў кірунку населеных пунктаў Макееўка, Плашчанка і Чырвонапапоўка Луганскай вобласці, але былі адкінутыя на першапачатковыя пазіцыі.

— Нанесенае паражэнне рэзервам УСУ ў раёнах населеных пунктаў Церны і Кіраўск Данецкай вобласці. Страты праціўніка склалі больш за дзвесце ўкраінскіх вайскоўцаў забітымі, звыш 120 — параненымі, чатыры танкі, дзевяць баявых браніраваных машын і восем аўтамабіляў.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку адбітыя контратакі УСУ ў кірунку населеных пунктаў Нікольскае і Раўнопаль Данецкай вобласці. Знішчаныя каля 80 украінскіх вайскоўцаў, тры баявыя машыны пяхоты і два аўтамабілі.

— На Мікалаеўска-Крыварожскім напрамку адбітыя пяць нападаў мотапяхотных ротаў УСУ ў кірунку населеных пунктаў Мылавое, Суханава, Брускінскае і Ішчанка Херсонскай вобласці. Агульныя страты УСУ склалі: больш за 80 вайскоўцаў забітымі і параненымі, шэсць баявых браніраваных машын і сем аўтамабіляў рознага прызначэння.

Усяго за дзень, паводле звестак МА РФ, нанесеныя ўдары па пунктах кіравання 128-й горна-штурмавой брыгады і 115-й брыгады тэрытарыяльнай абароны УСУ, 96 артылерыйскіх падраздзяленнях, жывой сіле і ваеннай тэхніцы ў 158 раёнах, а таксама па ўзводзе рэактыўных сістэм залпавага агню «Град». Знішчаная радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-37, радыёлакацыйная станцыя ўкраінскага зенітнага ракетнага комплексу С-300. Знішчаны склад боепрыпасаў УСУ, збіты верталёт Мі-8, восем украінскіх беспілотных лётных апаратаў. Знішчаныя ў паветры 13 снарадаў рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS, «Вольха» і «Ураган».

Інстытут па вывучэнні вайны: «Вайна і санкцыі разбуральна ўплываюць на эканоміку РФ»

Уступленне Беларусі ў вайну застаецца малаімаверным праз мноства ўнутраных наступстваў, якія такія дзеянні будуць мець для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, а таксама праз абмежаваныя вайсковыя магчымасці Беларусі, лічаць у Інстытуце па вывучэнні вайны (ISW). Эксперты адзначаюць, што заявы беларускіх найвышэйшых службовых асобаў, у прыватнасці міністра абароны Віктара Хрэніна пра пасяджэнне Аб’яднанай калегіі міністэрстваў абароны РБ і РФ, імаверна, закліканыя прадэманстраваць лаяльнасць Беларусі да Расіі і прадставіць Захаду вобраз беларуска-расійскага ваеннага адзінства.

У самой Расіі выдаткі на ўзброеныя сілы ў спалучэнні з заходнімі санкцыямі аказваюць доўгатэрміновы разбуральны ўплыў на эканоміку. У ISW прыводзяць заявы фінансавых экспертаў аб тым, што Крэмль сутыкнецца з дэфіцытам бюджэту, які «спустошыць рэзервы Масквы да самага нізкага ўзроўню за апошнія гады» з прычыны прагназаванага скарачэння даходаў ад энергарэсурсаў, санкцый і выдаткаў на мабілізацыю. Так, толькі выплаты мабілізаваным у наступныя шэсць месяцаў, уключаючы сацыяльныя дапамогі, могуць абысціся Крамлю ў суму ад 900 мільярдаў рублёў да трох трыльёнаў рублёў (каля 14,6−32,4 млрд даляраў), і гэта без уліку выплат іншым катэгорыям вайскоўцаў у складзе УС РФ.

Пры гэтым РФ працягвае спадзявацца менавіта на фінансавае заахвочванне расіян да ўдзелу ў вайне супраць Украіны, што, імаверна, будзе далей ціснуць на расійскую эканоміку ў перспектыве дзесяцігоддзяў. Зрэшты, ужо цяпер з выплатамі ўзнікаюць праблемы, што ўзмацняе сацыяльную напружанасць у расійскім грамадстве.

У Інстытуце таксама звярнулі ўвагу на заклік Пуціна да стварэння канкурэнтаздольнай расійскай ваеннай прамысловасці, назваўшы яго далёкім ад рэальнасці. У ISW нагадваюць, што РФ вымушаная папаўняць недахоп боепрыпасаў, заключаючы дамовы з Іранам і Паўночнай Карэяй. «Залежнасць Расіі ад ізаляваных і дзяржаваў, якія знаходзяцца пад жорсткімі санкцыямі, што да найважнейшых сістэм узбраенняў разыходзіцца з патрабаваннем Пуціна пра тое, каб расійская ваенная прамысловасць стала высокаканкурэнтнай і задавальняла патрэбы расійскіх узброеных сіл у любы момант», — адзначаюць аналітыкі.

Яшчэ з ключавых высноваў экспертаў:

  • расійскія крыніцы сцвярджаюць, што ўкраінскія войскі працягвалі весці контрнаступальныя аперацыі ў напрамках Сватава і Крамяннойя, а расійскія войскі праводзілі наступальныя аперацыі для стрымлівання ўкраінскіх сіл;
  • расійскія сілы працягвалі абарончыя аперацыі ўздоўж Дняпра, а ўкраінскія сілы працягвалі сваю кампанію па перахопе;
  • расійскія сілы працягвалі наносіць удары па Бахмуце і Данецку;
  • расійскія сілы працягвалі мабілізацыю і рэкламу добраахвотніцкіх батальёнаў, змагаючыся з нізкім маральным духам;
  • расійскія акупацыйныя ўлады працягвалі гвалтоўна перасяляць жыхароў Херсонскай вобласці, нацыяналізаваць украінскія прадпрыемствы на акупаванай тэрыторыі і гвалтоўна дэпартаваць украінскіх дзяцей у Расію.