Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  2. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  3. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  4. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  5. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  6. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  7. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  8. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  9. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  10. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  11. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  12. ГТК: Латвия прекратила оформлять автомобили в «Григоровщине», выставлены «заградительные щиты»
  13. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што ў Данецкай вобласці ў раёне Аўдзееўкі знішчылі камандны пункт УСУ, а ў Харкаўскай — пункт кіравання брыгады тэрытарыяльнай абароны. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што РФ спрабуе наступаць на пяці напрамках. У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны папярэджваюць пра магчымую падрыхтоўку Крамлём аперацый пад «чужым сцягам», у адну з якіх рызыкуе быць уцягнутая Беларусь.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 366-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: адбілі за суткі каля 100 варожых атак

Расійская Федэрацыя ўжо год працягвае поўнамаштабную ўзброеную агрэсію супраць Украіны. Асноўныя яе намаганні цяпер сканцэнтраваныя на вядзенні наступальных дзеянняў на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Шахцёрскім напрамках. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— За мінулыя суткі ўкраінскія абаронцы адбілі каля 100 атак праціўніка на названых напрамках.

— Расійскія войскі нанеслі 10 ракетных і 31 авіяцыйны ўдар. Правялі больш за 40 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пацярпелі цывільныя аб’екты ў Харкаўскай і Херсонскай абласцях. Ёсць загінулыя і параненыя сярод мірнага насельніцтва.

— На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках з мінамётаў і артылерыі расіяне абстралялі больш за 37 населеных пунктаў.

— На Купянскім і Ліманскім напрамках праціўнік правёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні паблізу населеных пунктаў Стальмахоўка, Дзіброва, Белагораўка, Фёдараўка і Раздолаўка. Абстраляў больш за 20 населеных пунктаў.

— На Бахмуцкім напрамку расіяне таксама правялі некалькі беспаспяховых наступальных дзеянняў, у тым ліку ў раёне Бахмута. Абстрэлам падвергліся больш чым 20 населеных пунктаў.

— На Аўдзееўскім і Шахцёрскім напрамках адзначаныя беспаспяховыя наступальныя дзеянні расійскіх сіл паблізу пяці населеных пунктаў. Пад артылерыйскія абстрэлы трапіла каля 25 населеных пунктаў.

— На Запарожскім напрамку агнявому паражэнню падвергліся раёны больш чым 25 населеных пунктаў.

— На Херсонскім напрамку ад артылерыі пацярпелі раёны больш чым 30 населеных пунктаў.

— Авіяцыя Сіл абароны за суткі нанесла 17 удараў па раёнах канцэнтрацыі праціўніка, а таксама чатыры ўдары па пазіцыях зенітна-ракетных комплексаў.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі нанеслі ўдары па трох раёнах канцэнтрацыі жывой сілы расійскіх войскаў, складзе боепрыпасаў, складзе гаруча-змазачных матэрыялаў і яшчэ адным важным аб’екце праціўніка.

У Генштабе сцвярджаюць, што з мэтай папаўнення маштабных стратаў у РФ працягваецца прыхаваная мабілізацыя. «У прыватнасці, у рэгіёнах Каўказа працягваецца актыўная прымусовая мабілізацыя мужчын прызыўнога ўзросту з мэтай адпраўкі для ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Мабілізацыі падлягаюць усе мужчыны незалежна ад стану здароўя і жадання ваяваць. Вялікая колькасць мабілізаваных — гэта грамадзяне, якія адбывалі або адбываюць пакаранне ў пенітэнцыярных установах», — гаворыцца ў зводцы.

Мінабароны РФ: знішчылі польскую артустаноўку Krab і амерыканскую М777

У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што за суткі нанеслі ўдары па двух пунктах кіравання і шасці складах з боепрыпасамі УСУ.

— На Купянскім напрамку авіяцыя і артылерыя Заходняй групоўкі войскаў нанеслі паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў раёнах населеных пунктаў Двурэчная, Крухмальнае і Табаеўка Харкаўскай вобласці. За суткі на гэтым напрамку знішчаныя больш за 60 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, чатыры аўтамабілі, самаходная гаўбіца «Гваздзік» і адна гаўбіца Д-20.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку ў выніку актыўных дзеянняў падраздзяленняў групоўкі войскаў «Цэнтр» пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі ў раёнах населеных пунктаў Навасадавае Данецкай вобласці, Плашчанка, Макееўка, Чырвонапапоўка і Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці знішчаныя да 140 вайскоўцаў УСУ, тры баявыя браніраваныя машыны, тры аўтамабілі, баявая машына РСЗА «Град», а таксама гаўбіцы «Мста-Б», Д-20 і Д-30.

— На Данецкім напрамку падраздзяленні Паўднёвай групоўкі войскаў нанеслі комплекснае агнявое паражэнне вялікай колькасці жывой сілы і тэхнікі УСУ па ўсёй лініі баявога сутыкнення. Страты УСУ за суткі на гэтым напрамку склалі да 240 вайскоўцаў, два танкі, сем баявых браніраваных машын, шэсць аўтамабіляў, гаўбіцы Д-20 і Д-30, супрацьтанкавая гармата Д-44, а таксама адна артылерыйская сістэма М777. Акрамя таго, у раёне населенага пункта Аўдзееўка Данецкай вобласці знішчаныя камандны пункт і склад з боепрыпасамі УСУ.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку авіяцыя і артылерыя групоўкі войскаў «Усход» нанеслі комплекснае агнявое паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вадзяное, Вуглядар і Прачыстоўка Данецкай вобласці. За суткі на гэтым напрамку знішчаныя больш за 80 вайскоўцаў УСУ, адзін танк, дзве баявыя машыны пяхоты, тры пікапы, чатыры баявыя машыны РСЗА «Ураган», адна гаўбіца Д-20, артылерыйская сістэма М777, самаходная артылерыйская ўстаноўка Krab, а таксама радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-36. Акрамя таго, у раёнах населеных пунктаў Раздольнае, Багатыр Данецкай вобласці і Малінаўка Запарожскай вобласці знішчаныя чатыры склады боепрыпасаў УСУ.

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння за суткі знішчаныя больш за 40 вайскоўцаў, баявая машына РСЗА «Град», гаўбіца «Мста-Б», тры гаўбіцы Д-30, а таксама ў раёне населенага пункта Вышатарасоўка Днепрапятроўскай вобласці склад з боепрыпасамі 104-й артылерыйскай брыгады УСУ.

Усяго за суткі, паводле МА РФ, нанесенае паражэнне 102 артылерыйскім падраздзяленням, жывой сіле і тэхніцы УСУ ў 142 раёнах. У раёне населенага пункта Перамога Харкаўскай вобласці пабіты пункт кіравання 127-й брыгады тэрытарыяльнай абароны. Збітыя чатыры рэактыўныя снарады HIMARS і «Ураган», а таксама шэсць беспілотнікаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Пуцін не ўпэўнены ў сваіх сілах

Крэмль, падобна, стварае ўмовы для правядзення аперацый «пад чужым сцягам» на мяжы Чарнігаўскай вобласці і ў Малдове, лічаць у амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны. Эксперты адзначаюць, што ўкраінская разведка зафіксавала калоны з расійскай ваеннай тэхнікай без апазнавальных знакаў і асабовым складам, апранутым у форму, якая нагадвае тую, што носяць украінскія вайскоўцы, у раёнах паблізу мяжы з Чарнігаўскай вобласцю.

Украінскае аператыўнае камандаванне «Поўнач» заявіла, што мэтай гэтых аперацый будзе абвінавачанне УСУ ў парушэнні тэрытарыяльнай цэласнасці неназванай краіны, што, хутчэй за ўсё, адносіцца да Беларусі. Крэмль можа рыхтаваць атакі пад «чужым сцягам», каб прымусіць Лукашэнку непасрэдна ўступіць у вайну. ISW па-ранейшаму лічыць, што напад Беларусі ці Расіі на паўночныя рэгіёны Украіны малаімаверны, але Расія імкнецца навязаць свае ўмовы Лукашэнку або абвінаваціць Украіну ў парушэнні межаў, каб падарваць падтрымку Кіева. Такая аперацыя таксама можа быць скіраваная на тое, каб утрымліваць украінскія сілы на паўночнай мяжы, тым самым аслабляючы падрыхтоўку да контрнаступальных аперацый і абарону на ўсходзе.

Крэмль таксама стварае інфармацыйныя ўмовы для правядзення аперацыі пад «чужым сцягам» у Прыднястроўі. Міністэрства абароны Расіі заявіла 23 лютага, што ўкраінскія сілы плануюць найбліжэйшым часам правесці ўзброеную правакацыю супраць Прыднястроўя. Урад Малдовы адпрэчыў абвінавачанні Мінабароны Расіі. Эксперты лічаць, што МА РФ, імаверна, намагалася стварыць гэты ілжывы наратыў, каб сказіць папярэджанне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага прэзідэнту Малдовы Маі Санду, што Крэмль рыхтуе правакацыі ў Малдове.

У Інстытуце таксама адзначаюць, што Уладзімір Пуцін працягвае выкарыстоўваць шаблонную рыторыку ў публічных выступах. Так, у відэазвароце ў Дзень абаронцы Айчыны ён паўтарыў «стамляльныя крамлёўскія тэзісы», сцвярджаючы, што расійскія вайскоўцы змагаюцца з неанацызмам ва Украіне і абараняюць «нашых людзей на нашых гістарычных землях».

На думку экспертаў, адмова Пуціна выкарыстоўваць публічны зварот для агучвання канкрэтных мэтаў або палітыкі напярэдадні гадавіны расійскага ўварвання ва Украіну сведчыць пра тое, што ён па-ранейшаму не ўпэўнены ў сваёй здольнасці фармаваць расійскую інфармацыйную прастору.

ISW адзначае, што Пуцін, імаверна, працягвае пакутаваць на ўпэўненасць, што прыхільнасць Расіі да вайны перажыве жаданне Захаду падтрымліваць Украіну. Эксперты раяць звярнуць на гэта ўвагу заходнім лідарам, любым выказванням якіх, што сведчаць пра слабасць і нерашучасць, прэзідэнт РФ паверыць хутчэй, чым жорсткім заявам, папярэджваюць яны.

Яшчэ адной тэмай новай зводкі стаў канфлікт паміж Яўгенам Прыгожыным і Міністэрствам абароны РФ. Заявы Прыгожына пра тое, што ПВК Вагнера ўрэшце пачала атрымліваць боепрыпасы, могуць сведчыць пра тое, што Крэмль асцерагаецца ўплыву Прыгожына на інфармацыйную прастору і, магчыма, спрабаваў супакоіць яго да таго, як той выдасць больш інфармацыі пра ўнутраныя справы Крамля і Мінабароны, мяркуюць аналітыкі.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія войскі правялі наземныя атакі ў раёне Сватава і Крамянной;
  • расійскія сілы працягвалі наземныя атакі вакол Бахмута, у раёне Аўдзееўкі — Данецка і на захадзе Данецкай вобласці;
  • расійскія ўлады заявілі, што датэрмінова завяршылі рамонт пралётаў аўтамабільнага моста праз Керчанскі праліў;
  • расійскія акупацыйныя ўлады працягваюць намаганні па мілітарызацыі ўкраінскіх дзяцей шляхам укаранення ваенна-патрыятычных адукацыйных праграм на акупаваных тэрыторыях.