Кампанія Google апублікавала спіс самых папулярных у 2022 годзе запытаў карыстальнікаў з усяго свету.

Часцей за ўсё карыстальнікі шукалі ў пашукавіку гульню Wordle, у якой штодня трэба адгадваць словы з пяці літар.
У тройку навінавых запытаў увайшлі Украіна, смерць каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II і вынікі выбараў у краінах свету. Крыху менш карыстальнікі цікавіліся выйгрышнымі камбінацыямі ў латарэях і воспай малпаў.
Чалавекам, якога найчасцей згадвалі ў пошукавых запытах, стаў актор Джоні Дэп. За ім ідзе Уіл Сміт, які даў аплявуху коміку Крысу Року на цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар». Трэцяе месца заняла былая жонка Дэпа Эмбер Херд, а чацвёртае — Уладзімір Пуцін.
Самымі папулярнымі серыяльнымі запытамі ў пашукавіку сталі «Эйфарыя», «Дом цмока», «Месяцовы рыцар», «Назіральнік» і «Вынаходзячы Анну». У спіс найчасцей шуканых фільмаў увайшлі «Тор: каханне і гром», «Чорны Адам», «Топ Ган: Мэверык».