«Ды пайшлі яны нахран»: Лукашэнка расказаў пра перамовы Мінска з Кіевам у Львове
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай заявіў, што Уладзімір Зяленскі спрабуе наладзіць дыпламатычны кантакт з Беларуссю.

Александр Лукашенко во время послания к белорусскому народу 31 марта 2023 года. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

«Ён [Зяленскі] мне прапануе: „Давай пагаворым“. Пасылае гэтага Кірыла Буданава на перамовы дзесьці. Мы паехалі праз мяжу іх, міністр замежных справаў паехаў туды, не першы раз, селі ў Львове, вядзём перамовы. Здаецца, нармальна. Даведаліся амерыканцы. Пайшлі нейкія трэнні. Яны нам прапануюць: „Давайце наступным разам у Стамбуле“. Ды пайшлі вы нахран. Які Стамбул. Чаго мы ў Стамбул паедзем, мы мяжуем з вамі. Хочаце размаўляць — давайце размаўляць», — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, у траўні 2023 года начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў паведаміў, што дэпутат Вярхоўнай рады Яўген Шаўчэнка дапамагаў Кіеву наладзіць кантакты з афіцыйным Мінскам, каб не дапусціць уцягвання Беларусі ў вайну.

— Мы задзейнічалі ўсе нашыя магчымыя шляхі камунікацыі [з Лукашэнкам], усе магчымасці, якія ў нас былі. Нават задзейнічалі аднаго народнага дэпутата, — расказаў Буданаў.

Ён адзначыў, што такім чынам ваенная разведка спрабавала не дапусціць уцягвання Беларусі ў вайну і паўторных спробаў уварвання ва Украіну з поўначы. Паводле Буданава, гэтых мэтаў удалося дасягнуць.