Уначы расійскія войскі атакавалі Кіеў дзесяццю ракетамі — пацярпеў як мінімум 51 чалавек
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Кіеве ад расійскага ракетнага ўдару пацярпеў як мінімум 51 чалавек. Пра гэта паведамілі ў гарадской вайсковай адміністрацыі.

Последствия ракетного удара по Киеву. Фото: городская военная администрация
Наступствы ракетнага ўдару па Кіеве. Фота: гарадская вайсковая адміністрацыя

«Вораг зноў выкарытсаў балістычнае ўзбраенне. Прыблізна ў тры гадзіны ночы расіяне ажыццявілі пускі ракет, хутчэй за ўсё, з паўночна-ўсходняга напрамку. Сіламі СПА ўсе варожыя цэлі былі знішчаныя. Аднак абломкі ўпалі ў трох левабярэжных раёнах горада», — расказалі ў вайсковай адміністрацыі

У выніку атакі ўзніклі пажары, пашкоджаныя некалькі шматкватэрных і прыватных жылых дамоў. Станам на 6 гадзін раніцы пацярпеў 51 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей.

Як паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко, у выніку падзення абломкаў ракеты на праезную частку дарогі адбылося пашкоджанне водаправоднай сеткі. Аварыйныя брыгады працуюць на месцы, каб аператыўна яго ліквідаваць.

У Паветраных сілах УСУ дадалі, што па Кіеве былі выпушчаныя 10 ракет.